Номер 156, страница 116 - гдз по белорусскому языку 9 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Якуба С. М., Байкова С. І.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2025 - 2026
Цвет обложки: сиреневый со статуей
ISBN: 978-985-33-0184-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 9 классе
Складаназалежныя сказы: будова, значэнне, ужыванне. Параграф 24. Складаназалежныя сказы з паслядоўным, сузалежным і змешаным падпарадкаваннем частак (азнаямленне), знакі прыпынку ў іх - номер 156, страница 116.
№156 (с. 116)
Условие 2025. №156 (с. 116)
скриншот условия
156. Прачытайце тэкст. Чаму патрыятычны праект «Цягнік Памяці» атрымаў такую назву?
Цягнік Памяці
Беларуска-расійскі культурна-адукацыйны праект «Цягнік Памяці» рэалізуецца з 2022 года. Ініцыятары і ўдзельнікі праекта разумелі, што ствараюць выдатную традыцыю, якую абавязкова падтрымае моладзь іншых краін. З цягам часу да праекта далучыліся Кыргызстан, Арменія, Казахстан, Узбекістан, Азербайджан і Таджыкістан.
«Цягнік Памяці» штогод стартуе ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». Кожны дзень удзельнікаў падарожжа чакае насычаная праграма, якая ўключае патрыятычныя акцыі, запамінальныя сустрэчы, культурна-асветніцкія мерапрыемствы, прысвечаныя гераізму савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Старшакласнікі наведваюць памятныя мясціны Беларусі і Расіі, сярод якіх мемарыяльныя комплексы «Буйніцкае поле», «Лінія Сталіна», «Курган Славы», «Мамаеў курган» (Валгаград), Піскароўскія мемарыяльныя могілкі (Санкт-Пецярбург), мемарыяль-ны архітэктурны ансамбль «Магіла Невядомага Салдата» (Масква).
У памяці і сэрцах удзельнікаў праекта «Цягнік Памяці», які стаў сапраўды знакавай ініцыятывай, назаўсёды застануцца моцныя пачуцці, што выклікаюць сіла народнага супраціўлення, нязломная воля і гераізм тых, хто змагаўся за свабоду ў гады Вялікай Айчыннай вайны (Паводле А. Гвоздзевай).
Выпішыце з тэксту складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Пабудуйце іх вертыкальныя схемы. Вызначце від падпарадкавання.
✍️ Знайдзіце ў тэксце складаныя прыметнікі, растлумачце іх правапіс.
Якія мемарыяльныя мясціны, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны, вы наведвалі? У якіх патрыятычных праектах ці акцыях вы прымалі ўдзел? Якія эмоцыі яны выклікалі ў вас? Чаму? Падзяліцеся сваімі ўражаннямі ў форме дзённікавага запісу.
Решение 2. №156 (с. 116)
156. Патрыятычны праект атрымаў назву «Цягнік Памяці», таму што яго ўдзельнікі падарожнічаюць на цягніку па памятных мясцінах, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, каб захаваць памяць пра гераізм савецкага народа.
Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі:
Ініцыятары і ўдзельнікі праекта разумелі, што ствараюць выдатную традыцыю, якую абавязкова падтрымае моладзь іншых краін.
У памяці і сэрцах удзельнікаў праекта «Цягнік Памяці», які стаў сапраўды знакавай ініцыятывай, назаўсёды застануцца моцныя пачуцці, што выклікаюць сіла народнага супраціўлення, нязломная воля і гераізм тых, хто змагаўся за свабоду ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Складаныя прыметнікі:
беларуска-расійскі, культурна-адукацыйны, культурна-асветніцкія.
Мемарыяльныя мясціны, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны, якія згадваюцца ў тэксце:
Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», мемарыяльныя комплексы «Буйніцкае поле», «Лінія Сталіна», «Курган Славы», «Мамаеў курган» (Валгаград), Піскароўскія мемарыяльныя могілкі (Санкт-Пецярбург), мемарыяльны архітэктурны ансамбль «Магіла Невядомага Салдата» (Масква).
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 9 класс, для упражнения номер 156 расположенного на странице 116 к учебнику 2025 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №156 (с. 116), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), Байкова (С І), учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.