Номер 151, страница 111 - гдз по белорусскому языку 9 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Якуба С. М., Байкова С. І.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2025 - 2026
Цвет обложки: сиреневый со статуей
ISBN: 978-985-33-0184-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 9 классе
Складаназалежныя сказы: будова, значэнне, ужыванне. Параграф 23. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі - номер 151, страница 111.
№151 (с. 111)
Условие 2025. №151 (с. 111)
скриншот условия
151. Прачытайце нататку з газеты «Звязда». Пра які факт у ёй паведамляецца? Ці з'яўляецца гэты факт сацыяльна значным?
Талісман II Еўрапейскіх гульняў
Ім стала лісяня па імені Лесік — вобраз, які ў мільёнаў людзей ва ўсім свеце выклікае асацыяцыю* з нашай краінай. Ён аб'яднаў вакол сябе гасцей і натхніў удзельнікаў гульняў на яркія перамогі.
Як і ва ўсіх талісманаў, у Лесіка ёсць свая легенда, якая звязана з казКай «Маленькі прынц» Антуана дэ Сент-Экзюперы. Пасля таго як Маленькі прынц пакінуў планету Зямля, лісяня засумавала. Усе думкі яго былі пра тое, як знайсці сяброў. Яно падоўгу прыслухоўвалася, ад гэтага яго вушкі пабольшалі. Праз пэўны час лісяня даведалася, што ў Беларусі ёсць кветка, якая выконвае ўсе жаданні. Лесік адправіўся ў Беларусь, каб знайсці чароўную папараць-кветку.
Шлях у лісяняці быў няблізкі: яму давялося зрабіць мільён крокаў. У гэтым можна пераканацца, калі паглядзець на яго фітнес-бранзалет.
На тое, што 2019 год быў вельмі яркім у яго жыцці і ў спартыўным жыцці Еўропы, паказвае надпіс на казырку Лесіка. Зялёны колер на футболцы талісмана азначае развіццё і гармонію, а чорны колер шортаў — дысцыпліну і рашучасць. Жоўты колер шэрсткі лісяняці сведчыць пра жыццярадаснасць, сіні колер красовак — пра нязломнасць, а чырвоны — пра энергічнасць.
Якой частцы тэксту адпавядае малюнак з выявай Лесіка?
Выпішыце з тэксту складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі. Пазначце лічбамі граматычныя часткі. Назавіце галоўную і даданыя часткі. Вызначце віды даданых частак.
Праскланяйце назоўнік лісяня.
✍️ Талісманам якой спартыўнай падзеі, значнай для нашай краіны і ўсяго свету, быў зубр па імені Волат? Вусна апішыце яго, выкарыстоўваючы складаназалежныя сказы з некалькімі даданымічасткамі.
Решение 2. №151 (с. 111)
У нататцы паведамляецца пра талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў — лісяня Лесіка. Гэты факт з’яўляецца сацыяльна значным, таму што талісман буйной міжнароднай спартыўнай падзеі з’яўляецца сімвалам краіны, яднае людзей і спрыяе фарміраванню станоўчага іміджу Беларусі ў свеце.
Малюнку з выявай Лесіка адпавядае чацвёрты абзац тэксту, у якім апісваецца знешні выгляд талісмана і сімволіка колераў яго адзення і футра: «На тое, што 2019 год быў вельмі яркім у яго жыцці і ў спартыўным жыцці Еўропы, паказвае надпіс на казырку Лесіка. Зялёны колер на футболцы талісмана азначае развіццё і гармонію, а чорны колер шортаў — дысцыпліну і рашучасць. Жоўты колер шэрсткі лісяняці сведчыць пра жыццярадаснасць, сіні колер красовак — пра нязломнасць, а чырвоны — пра энергічнасць».
Складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі: Праз пэўны час лісяня даведалася, што ў Беларусі ёсць кветка, якая выконвае ўсе жаданні.
[Праз пэўны час лісяня даведалася]1, (што ў Беларусі ёсць кветка2, (якая выконвае ўсе жаданні)3).
1 — галоўная частка.
2 — даданая дапаўняльная частка.
3 — даданая азначальная частка.
| Н. | лісяня |
| Р. | лісяняці |
| Д. | лісяняці |
| В. | лісяня |
| Т. | лісянём |
| М. | (на) лісяняці |
Зубр па імені Волат быў талісманам Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 года, які праходзіў у Мінску.
Волат — гэта магутны зубр, які апрануты ў хакейную форму з нацыянальным арнаментам, што сімвалізуе Беларусь, і трымае ў руках клюшку, бо ён з'яўляецца талісманам менавіта хакейнага чэмпіянату. Яго вобраз выклікае пачуццё гонару за нашу краіну, таму што зубр — гэта сімвал Беларусі, які вядомы ва ўсім свеце.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 9 класс, для упражнения номер 151 расположенного на странице 111 к учебнику 2025 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №151 (с. 111), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), Байкова (С І), учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.