Номер 230, страница 167 - гдз по белорусскому языку 9 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Якуба С. М., Байкова С. І.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2025 - 2026
Цвет обложки: сиреневый со статуей
ISBN: 978-985-33-0184-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 9 классе
Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак. Параграф 31. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак - номер 230, страница 167.
№230 (с. 167)
Условие 2025. №230 (с. 167)
скриншот условия
230. Прачытайце. Выпішыце асноўную думку тэксту. Прапануйце назву тэксту з улікам яго тэмы і стылю.
У «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» падаецца некалькі значэнняў слова свята. Гэта і ўрачысты дзень, прысвечаны якой-небудзь падзеі, і святочныя дні, якія адзначае царква ў гонар пэўных святых, а таксама выхадны, непрацоўны дзень.
Традыцыя святкавання важных падзей у жыцці чалавека, грамадства, дзяржавы мае старажытныя карані. На працягу стагоддзяў беларусы адзначалі розныя святы: збіраліся разам, каб пагаманіцьЛ, паспяваць, а часам і паплакаць. Фалькларыст Васіль Ліцвінка адзначаў, што святы, ушанаваныя — гэта найвышэйшы ўзровень развіцця духоўнай культуры.
| ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА, ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА І ДЗЯРЖАЎНАГА ГІМНА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ | ВЯЛІКДЗЕНЬ (ПРАВАСЛАЎНЫ І КАТАЛІЦКІ) | ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ |
| ДЗЕНЬ ЖАНЧЫН | СВЯТЫ БЕЛАРУСІ* | Новы год |
| ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ І ЎЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ | РАДАЎНІЦА | НАРАДЖЭННЕ ХРЫСТОВА |
У XX стагоддзі адзначаюцца дзяржаўныя святы. Устанаўліваюцца яны ў гонар падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае або грамадска-палітычнае значэнне для Рэспублікі Беларусь і істотна паўплывалі на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства. Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя даты ўстанаўлівае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь або Усебеларускі народны сход.
Галоўнымі дзяржаўнымі святамі ў календары беларусаў з'яўляюцца Дзень Канстытуцыі, Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі), Дзень народнага адзінства, Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
Ёсць таксама прафесійныя святы. У гэтыя дні мы ўшаноўваем прадстаўнікоў пэўных прафесій або прафесійнай галіны.
Дзевяць свят у Беларусі афіцыйна аб'яўлены непрацоўнымі днямі. Гэта Новы год, Нараджэнне Хрыстова (паводле календара праваслаўнай і каталіцкай канфесій)Н, Дзень жанчын, Свята працы, Дзень Перамогі, Радаўніца (па календары праваслаўнай канфесіі), Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі), Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Святы трэба ведаць, вывучаць і... святкаваць, бо яны захоўваюць гісторыю нашай краіны (Паводле кнігі «Дзяржаўныя святы Рэспублікі Беларусь»).
✍️ Якія святы і памятныя даты самыя значныя для вас? З апорай на тэкст і малюнак раскажыце, якія святы маюць найбольшую значнасць для жыхароў Беларусі (малюнак адлюстроўвае вынікі даследавання, праведзенага НАН Беларусі ў 2022 годзе).
Выпішыце назвы дзяржаўных свят з календара беларусаў. Раскажыце пра традыцыі святкавання гэтых урачыстасцей, якія існуюць у вашай сям'і.
Складзіце тэзісы да тэксту з улікам наступных патрабаванняў да гэтага жанру.
Тэзісы як прыём працы з тэкстам
Тэзісы (ад грэч. thesis — ‘сцвярджэнне’) — сцісла сфармуляваныя асноўныя палажэнні зыходнага тэксту. Тэзісы адлюстроўваюць істотную інфармацыю, якая дапамагае адэкватна перадаць змест. Тэзісы не патрабуюць прыкладаў і ілюстрацый. Звычайна яны нумаруюцца: так лягчэй захаваць логіку аўтарскіх разважанняў.
Каб скласці тэзісы, трэба:
• перачытаць тэкст, вызначыць яго асноўную думку, падзяліць на сэнсава-лагічныя часткі (яны, як правіла, супадаюць з абзацамі);
• ранжыраваць (упарадкаваць) з кожным абзацы інфармацыю, выдзеліць асноўную і выключыць другарадную, неістотную;
• адзначыць у кожным абзацы сказ, які з'яўляецца інфармацыйным цэнтрам;
• сфармуляваць (абагульніць, перафразаваць) палажэнні, якія адлюстроўваюць асноўныя думкі зыходнага тэксту.
Такім чынам, падрыхтаваць тэзісы — гэта значыць сфармуляваць і запісаць асноўныя палажэнні зыходнага тэксту. Па сваім прызначэнні тэзісы падобныя на план (лаканічна, абагульнена падаюць інфармацыю), але гэта розныя формы перапрацоўкі зместу тэксту. Розніца паміж імі наступная: фармулёўкі пунктаў плана толькі называюць тэму, а тэзісы сцісла раскрываюць яе сутнасць, сэнсавае ядро тэксту.
Решение 2. №230 (с. 167)
230. Прачытайце. Выпішыце асноўную думку тэксту. Прапануйце назву тэксту з улікам яго тэмы і стылю.
Якія святы і памятныя даты самыя значныя для вас?
З апорай на тэкст і малюнак раскажыце, якія святы маюць найбольшую значнасць для жыхароў Беларусі (малюнак адлюстроўвае вынікі даследавання, праведзенага НАН Беларусі ў 2022 годзе).
Выпішыце назвы дзяржаўных свят у календары беларусаў. Раскажыце пра традыцыі святкавання гэтых урачыстасцей, якія існуюць у вашай сям'і.
Складзіце тэзісы да тэксту з улікам наступных патрабаванняў да гэтага жанру.
Тэзісы як прыём працы з тэкстам
Тэзісы (ад грэч. thesis — ‘сцвярджэнне’) — сцісла сфармуляваныя асноўныя палажэнні зыходнага тэксту. Тэзісы адлюстроўваюць істотную інфармацыю, якая дапамагае адэкватна перадаць змест. Тэзісы не патрабуюць прыкладаў і ілюстрацый. Звычайна яны нумаруюцца: так лягчэй захаваць логіку аўтарскіх разважанняў.
Каб скласці тэзісы, трэба:
• перачытаць тэкст, вызначыць яго асноўную думку, падзяліць на сэнсава-лагічныя часткі (яны, як правіла, супадаюць з абзацамі);
• ранжыраваць (спарадкаваць) у кожным абзацы інфармацыю, выдзеліць асноўную і выключыць другарадную, неістотную;
• адзначыць у кожным абзацы сказ, які з’яўляецца інфармацыйным цэнтрам;
• сфармуляваць (абагульніць, перафразіраваць) палажэнні, якія адлюстроўваюць асноўныя думкі зыходнага тэксту.
Такім чынам, падрыхтаваць тэзісы — гэта значыць сфармуляваць і запісаць асноўныя палажэнні зыходнага тэксту. Па сваім прызначэнні тэзісы падобныя на план (лаканічна, абагульнена падаюць інфармацыю), але гэта розныя формы перапрацоўкі зместу тэксту. Розніца паміж імі наступная: фармулёўкі пунктаў плана толькі называюць тэму, а тэзісы сцісла раскрываюць яе сутнасць, сэнсавае ядро тэксту.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 9 класс, для упражнения номер 230 расположенного на странице 167 к учебнику 2025 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №230 (с. 167), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), Байкова (С І), учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.