Номер 234, страница 170 - гдз по белорусскому языку 9 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Якуба С. М., Байкова С. І.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2025 - 2026
Цвет обложки: сиреневый со статуей
ISBN: 978-985-33-0184-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 9 классе
Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак. Параграф 31. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак - номер 234, страница 170.
№234 (с. 170)
Условие 2025. №234 (с. 170)
скриншот условия
234. Прачытайце. Ці можна назваць гэты тэкст «Канспект»? Чаму? Сфармулюйце пытанні да тэксту, задайце іх аднакласнікам.
Канспект (ад лап. conspectus — ‘агляд’) — кароткі, сціслы запіс зместу лекцыі, артыкула, прамовы, твора. Канспект — гэта разнавіднасць тэксту, які ствараецца ў выніку перапрацоўкі пэўнай інфармацыі. Мэта канспектавання — выяўленне, сістэматызацыя і абагульненне найбольш каштоўнай для слухача (чытача) інфармацыі.
Асноўнае правіла канспектавання — зразумець логіку падачы матэрыялу, запісаць істотнае, самае значнае, што неабходна для разумення праблемы. Агульнапрынятыя спосабы канспектавання заключаюцца ў наступным:
1) адбор інфармацыі з улікам яе навізны і значнасці. У выніку адбору змяншаецца аб'ём інфармацыі (шляхам выключэння паўтораў, аднатыпных прыкладаў, аб'яднання фактаў). Даслоўна варта запісваць фармулёўкі азначэнняў, правіл, законаў, асноўныя характарыстыкі, уласцівасці, функцыі прадмета, з'явы, падзеі і інш.;
2) перафармулёўка прачытанага (пачутага) у форме тэзісаў шляхам пераканструявання сказаў, скарачэння слоў, выкарыстання абрэвіятур.
Як падрыхтаваць канспект
1. Уважліва прачытайце тэкст, канспект якога трэба падрыхтаваць.
2. Перачытваючы абзацы, выдзяляйце ў кожным з іх асноўную думку. Пры гэтым да кожнага абзаца можна задаваць пытанне: Пра што расказваецца ў гэтай частцы тэксту?
3. Адказваючы на гэта пытанне, фармулюйце асноўныя палажэнні тэксту.
4. Запішыце асноўныя думкі абзацаў, пацвердзіце іх прыкладамі.
5. Пры канспектаванні тэксту важна захаваць сэнс аўтарскага выказвання.
Решение 2. №234 (с. 170)
Не, гэты тэкст нельга назваць «Канспект».
Таму што канспект — гэта другасны тэкст, вынік перапрацоўкі іншай інфармацыі. Дадзены ж тэкст з'яўляецца навучальным, ён расказвае пра тое, што такое канспект і як яго правільна складаць.
Пытанні да тэксту:
1. Што такое канспект?
2. Якая мэта канспектавання?
3. У чым заключаецца асноўнае правіла канспектавання?
4. Якія агульнапрынятыя спосабы канспектавання пералічваюцца ў тэксце?
5. Як правільна падрыхтаваць канспект?
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 9 класс, для упражнения номер 234 расположенного на странице 170 к учебнику 2025 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №234 (с. 170), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), Байкова (С І), учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.