Номер 75, страница 60 - гдз по белорусскому языку 9 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Якуба С. М., Байкова С. І.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2025 - 2026
Цвет обложки: сиреневый со статуей
ISBN: 978-985-33-0184-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 9 классе
Складаназлучаныя сказы: будова, значэнне, ужыванне. Параграф 11. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах - номер 75, страница 60.
№75 (с. 60)
Условие 2025. №75 (с. 60)
скриншот условия
75. Прачытайце тэкст, устаўляючы замест пропускаў літары і злучнікі і, а, ды (у значэнні і). Вызначце яго асноўную думку. Які загаловак можна падабраць да гэтага тэксту?
У аграгарадку Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці на месцы былога дзіцячага канцлагера ўзведзены мемарыяльны комплекс як маўклівы напамін пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Адзін з элементаў мемарыяла — бронзавая скульптура дзяўчынкі-падлетка, якая адзінока стаіць пасярод плошчы і спрабуе рукамі прыкрыць сябе ад жахаў вайны. За спінай дзяўчынкі — «Мёртвы клас» з беласнежнымі партамі і чорнай школьнай дошкай ... на яе адваротным баку намалявана карта Беларусі, на якой пазначаны іншыя дзіцячыя лагеры смерці. Каля дзвюх тысяч дзяцей узростам 8—14 гадоў былі вывезены з канцлагера ў Чырвоным Беразе на працу ў Германію ... іншыя фашысты выкарыстоўвалі ў якасці донараў крыві для параненых нямецкіх салдат.
Ядро кампазіцыі складае «Плошча Сонца». У цэнтры знаходзіцца белы паруснік — сімвал неспаўджаных дзіцячых надзей. На ім напісаны дзясяткі выпадковых імён ... за імі хаваюцца лёсы тысяч дзяцей-пакутнікаў. Мемарыял мае форму сонца ... гэта невыпадкова. Яго стваральнік Леанід Левін сам перажыў вайну ... яго ўспаміны звязаны з праменьчыкам сонца ў маленькім акенцы бруднага барака ... .
На тэрыторыі мемарыяла высаджаны яблыневы сад, ад якога ў розныя бакі разыходзяцца алеі-прамяні. Сярод іх ёсць «Прамень Памяці», які праходзіць праз пусты школьны клас. У сонечнай частцы саду размешчаны вітражы, створаныя па матывах дзіцячых малюнкаў пасляваеннага часу.
Мемарыяльны комплекс у Чырвоным Беразе стаў месцам смутку і памяці. Ён закліканы захоўваць і перадаваць наступным пакаленням праўду пра зверствы нацыстаў і іх бесчалавечнае стаўленне да безабаронных дзяцей (Паводле часопіса «Вярозка»).
Спішыце другі і трэці абзацы тэксту, устаўляючы прапушчаныя літары, злучнікі і расстаўляючы неабходныя знакі прыпынку. Абгрунтуйце свой выбар.
Выпішыце з тэксту дзеепрыметнікі ў пачатковай форме і вызначце, як яны ўтварыліся.
✍️ Разгледзьце фотаздымак. Раскажыце, што на ім адлюстравана.
БРСМ стаў ініцыятарам стварэння нацыянальнага альбома памяці «Беларусь помніць. Родныя твары Перамогі». Падрыхтуйце для віртуальнай версіі альбома паведамленне пра свайго продка — удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.
Решение 2. №75 (с. 60)
75. Асноўная думка: захаванне памяці пра трагічны лёс дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны і перадача гэтай памяці наступным пакаленням, каб падобныя зверствы ніколі не паўтарыліся.
Магчымы загаловак: «Памяць дзяцінства, абпаленага вайной».
Адзін з элементаў мемарыяла — бронзавая скульптура дзяўчынкі-падлетка, якая адзінока стаіць пасярод плошчы і спрабуе рукамі прыкрыць сябе ад жахаў вайны. За спінай дзяўчынкі — «Мёртвы клас» з беласнежнымі партамі і чорнай школьнай дошкай, а на яе адваротным баку намалявана карта Беларусі, на якой пазначаны іншыя дзіцячыя лагеры смерці. Каля дзвюх тысяч дзяцей узростам 8—14 гадоў былі вывезены з канцлагера ў Чырвоным Беразе на працу ў Германію, а іншых фашысты выкарыстоўвалі ў якасці донараў крыві для параненых нямецкіх салдат.
Ядро кампазіцыі складае «Плошча Сонца». У цэнтры знаходзіцца белы паруснік — сімвал неспраўджаных дзіцячых надзей. На ім напісаны дзясяткі выпадковых імён, а за імі хаваюцца лёсы тысяч дзяцей-пакутнікаў. Мемарыял мае форму сонца, і гэта невыпадкова. Яго стваральнік Леанід Левін сам перажыў вайну, і яго ўспаміны звязаны з праменьчыкам сонца ў маленькім акенцы бруднага бараку.
Дзеепрыметнікі ў пачатковай форме: пазначаны, вывезены, паранены, напісаны, звязаны, высаджаны, размешчаны, створаны, закліканы.
На фотаздымку адлюстравана цэнтральная частка мемарыяльнага комплексу дзецям — ахвярам вайны. На першым плане — бронзавая скульптура хударлявай дзяўчынкі-падлетка, якая стаіць з паднятымі ў ахоўным жэсце рукамі. За яе спінай бачны белыя аб'екты, якія нагадваюць школьныя парты, што сімвалізуюць «мёртвы клас». Каля падножжа скульптуры ляжаць жывыя кветкі і вянкі, што сведчыць пра тое, што гэта месца памяці і смутку.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 9 класс, для упражнения номер 75 расположенного на странице 60 к учебнику 2025 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №75 (с. 60), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), Байкова (С І), учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.