Номер 290, страница 206 - гдз по белорусскому языку 9 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Якуба С. М., Байкова С. І.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2025 - 2026
Цвет обложки: сиреневый со статуей
ISBN: 978-985-33-0184-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 9 классе
Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага за год. Параграф 38. Нормы літаратурнага вымаўлення. Паўтарэнне складаных пытанняў арфаграфіі і пунктуацыі - номер 290, страница 206.
№290 (с. 206)
Условие 2025. №290 (с. 206)
скриншот условия
290. Пазнаёмцеся з тэкстам выступлення на навуковай канферэнцыі вядомага беларускага вучонага Адама Яўгенавіча Супруна. Тэзісы, якія раскрываюць нормы этычных паводзін асобы, аформіце як сказы з простай мовай (простая мова стаіць пасля слоў аўтара, перад словамі аўтара, словы аўтара стаяць у сярэдзіне простай мовы). Для ўключэння простай мовы ў сказ выкарыстоўвайце словы для даведкі.
У з о р. Вядомы лінгвіст адзначае: «Трэба любіць сваю родную мову, ніколі не саромецца яе».
Д л я д а в е д к і: вучоны, вядомы лінгвіст, знакаміты прафесар, мовазнаўца, мовавед, спецыяліст у галіне лінгвістыкі; падкрэслівае, напамінае, сцвярджае, заўважае, звяртае ўвагу (на што?), выказвае думку, нагадвае і інш.
У лінгвістычнае выхаванне ўваходзіць фарміраванне пэўных этычных норм маўленчых паводзін у розных выпадках жыцця. Можна сфармуляваць некаторыя нормы, але яны, зразумела, ніяк не прэтэндуюць на вычарпальнасць:
- любі сваю родную мову, ніколі не саромейся яе;
- авалодвай усім багаццем сваёй мовы, вывучай іншыя мовы;
- паважай усе мовы, у тым ліку мову свайго субяседніка.
Мова — не асабістая ўласнасць, яна — уласнасць цэлага народа, дрэнных народаў не бывае. Разам з тым кожная мова — частка агульначалавечай скарбніцы ведаў і культуры;
- ніколі не выказвай адмоўных ці зняважлівых ацэнак адносна чужых моў: яны прынцыпова памылковыя, бо кожная мова мае свае адэкватныя сродкі перадачы з'яў рэчаіснасці ці можа пры неабходнасці іх развіць;
- імкніся карыстацца мовай народа, сярод якога жывеш ці часова знаходзішся. Калі гэта немагчыма, шукай агульную мову (лепей нейтральную);
- не навязвай сваёй мовы іншым. Яна заслугоўвае любові і павагі, а не прымусу;
- імкніся да ўзаемаразумення, не адмаўляйся зразумець свайго нават выпадковага субяседніка;
- імкніся да правільнасці мовы. Іншаземцы прабачаць табе агрэхі ў сваёй мове, а землякі не даруюць іх, калі ты будзеш звяртацца да іх на чужой мове. Да сваіх трэба звяртацца на агульнай роднай мове, нават не пазбаўленай памылак.
Решение 2. №290 (с. 206)
290. Вядомы лінгвіст адзначае: «Любі сваю родную мову, ніколі не саромейся яе».
«Авалодвай усім багаццем сваёй мовы, — сцвярджае вучоны, — вывучай іншыя мовы».
Знакаміты прафесар звяртае ўвагу: «Паважай усе мовы, у тым ліку мову свайго субяседніка».
«Ніколі не выказвай адмоўных ці зняважлівых ацэнак адносна чужых моў», — падкрэслівае спецыяліст у галіне лінгвістыкі.
«Імкніся карыстацца мовай народа, сярод якога жывеш, — раіць мовазнаўца, — а калі гэта немагчыма, шукай агульную мову».
Мовавед заўважае: «Не навязвай сваёй мовы іншым. Яна заслугоўвае любові і павагі, а не прымусу».
«Імкніся да ўзаемаразумення, не адмаўляйся зразумець свайго нават выпадковага субяседніка», — выказвае думку Адам Яўгенавіч Супрун.
Вучоны напамінае: «Імкніся да правільнасці мовы. Да сваіх трэба звяртацца на агульнай роднай мове, нават не пазбаўленай памылак».
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 9 класс, для упражнения номер 290 расположенного на странице 206 к учебнику 2025 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №290 (с. 206), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), Байкова (С І), учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.