Номер 170, страница 126 - гдз по белорусскому языку 9 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Якуба С. М., Байкова С. І.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2025 - 2026
Цвет обложки: сиреневый со статуей
ISBN: 978-985-33-0184-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 9 классе
Бяззлучнікавыя складаныя сказы: будова, значэнне, ужыванне. Параграф 25. Паняцце пра бяззлучнікавы складаны сказ (будова, сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі, сродкамі сувязі частак) - номер 170, страница 126.
№170 (с. 126)
Условие 2025. №170 (с. 126)
скриншот условия
170. Прачытайце тэкст, дайце яму загаловак. Знайдзіце і прачытайце бяззлучнікавыя складаныя сказы. Пракаменціруйце іх інтанацыю.
Бяззлучнікавыя складаныя сказы характарызуюцца складаным пунктуацыйным афармленнем. Адпаведна могуць узнікнуць цяжкасці пры выбары пунктуацыйнага знака: коскі, кропкі з коскай, двухкроп'я або працяжніка. Таму важна выбраць паслядоўнасць у асэнсаванні матэрыялу: інтанацыя → сэнсавыя адносіны → знак прыпынку.
Інтанацыя — асноўны паказчык сэнсавых адносін паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа.
Калі часткі ў бяззлучнікавым складаным сказе раздзяляюцца коскай, яны вымаўляюцца з пералічальнай інтанацыяй, з невялікім павышэннем голасу ў канцы кожнай часткі, за выключэннем апошняй, і раздзяляюцца невялікімі паўзамі: Спадала гарачыня, гусцелі фарбы наваколля, духмяна пахла лугавой травой (А. Варановіч). Умоўнае абазначэнне інтанацыі сказа: [↗], / [↗], / [↘].
Часткі, раздзеленыя кропкай з коскай, вымаўляюцца з паніжэннем голасу пад канец кожнай, са значнымі паўзамі паміж імі. Часткі характарызуюцца інтанацыйнай завершанасцю і тэматычным адзінствам: Ужо зацвілі верасы; пышнае ўбранне дрэў сям-там пачынала жаўцець; даспелы ліст, зрывауючыся з галінак ад лёгкага подыху, трапятаўся, як матылёк (М. Паслядовіч). Умоўнае абазначэнне інтанацыі сказа: [↘]; // [↘]; // [↘].
Сказы з двухкроп'ем паміж часткамі чытаюцца з невялікім паніжэннем голасу ў першай частцы, паўзай пасля яе і павышэннем голасу ў наступнай частцы: Мы — тройчы дзеці ў вечным крузе: мы — дзеці роднае сям'і (Н. Гілевіч). Умоўнае абазначэнне інтанацыі сказа: [↘]: // [↗].
Пры чытанні сказаў, часткі якіх раздзелены працяжнікам, голас павышаецца ў канцы першай часткі і паніжаецца ў другой: Хацеў сказаць слова — язык не паварушыўся. Умоўнае абазначэнне інтанацыі сказа: [↗] — // [↘].
Такім чынам, чытанне з пэўнай інтанацыяй знаходзіць выражэнне ў знаку прыпынку паміж часткамі (Паводле Н. Даўбешкі).
Решение 2. №170 (с. 126)
170. Спадала гарачыня, гусцелі фарбы наваколля, духмяна пахла лугавой травой.
Часткі сказа, раздзеленыя коскай, вымаўляюцца з пералічальнай інтанацыяй, з невялікім павышэннем голасу ў канцы кожнай часткі (акрамя апошняй) і раздзяляюцца невялікімі паўзамі. Умоўнае абазначэнне інтанацыі сказа: [↗], / [↗], / [↘].
Ужо зацвілі верасы; пышнае ўбранне дрэў сям-там пачынала жаўцець; даспелы ліст, зрываючыся з галінак ад лёгкага подыху, трапятаўся, як матылёк.
Часткі сказа, раздзеленыя кропкай з коскай, вымаўляюцца з паніжэннем голасу пад канец кожнай і са значнымі паўзамі паміж імі. Яны характарызуюцца інтанацыйнай завершанасцю. Умоўнае абазначэнне інтанацыі сказа: [↘]; // [↘]; // [↘].
Мы — тройчы дзеці ў вечным крузе: мы — дзеці роднае сям’і.
Сказ з двукроп’ем чытаецца з невялікім паніжэннем голасу ў першай частцы, паўзай пасля яе і павышэннем голасу ў наступнай частцы. Умоўнае абазначэнне інтанацыі сказа: [↘] : // [↗].
Хацеў сказаць слова — язык не паварушыўся.
Пры чытанні сказа, часткі якога раздзелены працяжнікам, голас павышаецца ў канцы першай часткі і паніжаецца ў другой. Умоўнае абазначэнне інтанацыі сказа: [↗] — // [↘].
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 9 класс, для упражнения номер 170 расположенного на странице 126 к учебнику 2025 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №170 (с. 126), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), Байкова (С І), учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.